Перамовы ў фармаце «адзін на адзін» кіраўнікоў Беларусі і Азербайджана былі доўгімі. Каля дзвюх гадзін Лукашэнка і Аліеў кантактавалі без членаў сваіх дэлегацый. Пасля Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў выйшлі ў іншую залу для таго, каб правесці перамовы ў пашыраным складзе, паведамляе kp.by.

kp.by

kp.by

— Свет ашалеў. Вы бачыце, што адбываецца. І ў гэтым бурным, непрадказальным свеце нам сёння жыць, а дакладней нават выжываць. І мы трымаць павінны адзін аднаго для таго, каб супрацьстаяць тым пагрозам, якія сёння існуюць у свеце. Мы пра гэта таксама казалі і гэта не ўтойваем, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аліеў павіншаваў кіраўніка Беларусі з «пераканаўчай перамогай» на выбарах прэзідэнта 11 кастрычніка.

— На эканамічны крызіс у многіх краінах накладваецца яшчэ палітычны і ваенна-палітычны крызіс, які дыктуе новыя падыходы ў вырашэнні праблем у перыяд канфрантацыі, — сказаў прэзідэнт Азербайджана. — Тая стабільнасць, якая існуе ў Беларусі — галоўны паказчык поспеху. А таксама галоўны залог таго, што гэты поспех будзе працягнуты. Для нас Беларусь сяброўская брацкая дзяржава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0