У Расіі на галоўнай старонцы сайта Google з'явіўся дудл у гонар 232-годдзя з дня з'яўлення літары «ё», якая ёсць у рускім і беларускім алфавітах.

29 лістапада (18 лістапада па старым стылі) 1783 года літара была прызнана афіцыйна і замяніла на пісьме два гукі. Аднак шырокае распаўсюджванне літара атрымала толькі ў 1797 годзе пасля таго, як Карамзін у сваім часопісе стаў выкарыстоўваць яе рэгулярна.

Рэформа рускай арфаграфіі 1918 года замацавала за літарай «ё» сёмае месца ў алфавіце з 33 літар, аднак абавязковай яна так і не стала. Масава выкарыстоўваць яе пачалі ў 1942 годзе быццам бы пасля распараджэння Сталіна (гл. Коратка пра гісторыю з'яўлення «ё» на сайте delfi.lv).

Паводле дзеючых правіл рускай арфаграфіі, у друкаваных тэкстах літара «ё» ўжываецца выбарачна.

У беларускай мове яе ўжыванне абавязковае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0