З такім сцвярджэннем выступіў ізраільскі міністр абароны Мошэ Яалон у эфіры радыёстанцыі «Коль Ісраэль» («Голас Ізраіля»).

Міністр абароны Ізраіля Мошэ Яалон. Фота EPA

Міністр абароны Ізраіля Мошэ Яалон. Фота EPA

«Была невялікая памылка, і пілот заляцеў у нашу паветраную прастору на адну мілю, — сказаў кіраўнік абароннага ведамства Ізраіля. — З ім (пілотам) адразу выйшлі на сувязь, ён неадкладна змяніў курс і вярнуўся ў Сірыю». Яалон не стаў называць дату, калі быў зафіксаваны інцыдэнт.

Яалон адзначыў: «Паколькі расійскія самалёты не наносяць па нас удараў, няма неабходнасці іх аўтаматычна збіваць».

«Як мы не перашкаджаем ім (расійскім ВКС) дзейнічаць і не ўмешваемся ў тое, што адбываецца ў Сірыі, гэтак жа і яны не перашкаджаюць нам лятаць і дзейнічаць у адпаведнасці з нашымі інтарэсамі», — сказаў ізраільскі міністр абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?