Прэм'ер-міністр Канады Жустэн Трудо і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сустрэліся ў Елісейскім палацы ў Парыжы ў нядзелю, 29 лістапада. Фота AP

Прэм'ер-міністр Канады Жустэн Трудо і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд сустрэліся ў Елісейскім палацы ў Парыжы ў нядзелю, 29 лістапада. Фота AP

Форум працягнецца ў францускай сталіцы з 30 лістапада па 11 сьнежня.

Паліцыя ля галоўнага ўваходу на Канферэнцыю ААН па змене клімату ў Ле-Бурже, прыгарадзе Парыжа. Фота AP

Паліцыя ля галоўнага ўваходу на Канферэнцыю ААН па змене клімату ў Ле-Бурже, прыгарадзе Парыжа. Фота AP

Чакаецца, што ўсяго ў Парыж у нядзелю і панядзелак прыбудзе больш за 140 лідэраў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

Галоўная тэма абмеркаваньня — аб’яднаньне намаганьняў для запаволеньня зьменаў, выкліканых глябальным пацяпленьнем, у прыватнасьці — дасягненьне кансэнсусу па доўгатэрміновай стратэгіі па гэтым пытаньні.

Напярэдадні канфэрэнцыі Беларусь заявіла, што падтрымлівае калектыўныя намаганьні па дасягненьню асноўнага арыенціра стагодзьдзя — недапушчэньня павышэньня сярэднесусьветнай тэмпэратуры больш чым на 2 градусы Цэльсія ў параўнаньні з даіндустрыяльным пэрыядам. Беларусь узяла на сябе абавязацельства забясьпечыць да 2030 году скарачэньне выкідаў парніковых газаў ня менш чым на 28% ад узроўню выкідаў 1990 году.

У склад беларускай дэлегацыі на канфэрэнцыі ўваходзяць прадстаўнікі Мінпрыроды, Міністэрства замежных спраў, беларускай амбасады ў Францыі, нацыянальныя экспэрты ў пытаньнях зьмены клімату, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

29 лістапада ў Парыжы заплянавана сустрэча генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам.

На канфэрэнцыі ў Парыжы ўзмоцняць меры бясьпекі — улічваючы тэракты, што адбыліся ў францускай сталіцы 13 лістапада. Тады ў выніку нападаў радыкальных ісламістаў загінулі 130 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?