У панядзелак, 30 лістапада, ноччу па захадзе краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі да 15—20 м/с, папярэджвае Рэспубліканскі цэнтр па гідрамэтэаралёгіі і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі.

У Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м / с, пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага сьнегу і дажджу. Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзе, тумане, наліпаньні мокрага сьнегу. Тэмпература паветра чакаецца ад мінус 4 да плюс 5 градусаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі — калі ўмовы надвор’я ўяўляюць рэальную небясьпеку: шквалы, ліўні, навальніцы, град, сьпякота, маразы, сьнегапады, завеі. З’явы могуць негатыўна паўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасьць і мець матэрыяльную шкоду, а таксама магчымыя чалавечыя ахвяры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?