Кансерватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ правяла ўласныя мемарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. 

Удзел у акцыі прынялі каля 50 чалавек, якія праехалі па месцах баёў з войскамі бальшавіцкай арміі ў 1920 годзe. Кароткімі прамовамі яны ўшанавалі памяць беларускіх герояў у Грозаве, Вызне (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежаве. Заключны мітынг адбыўся ў Слуцку, каля мясцовага Краязнаўчага музея. Менавіта ў гэтым будынку прайшоў З'езд дэлегатаў Случчыны і працаваў штаб паўстання. Удзельнікі дня памяці ўшанавалі памяць героеў-паўстанцаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, кветкамі і запаленымі зьнічамі. 

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі, сакратар КХП БНФ Алесь Чахольскі, акцыя была дазволеная мясцовымі ўладамі. Аўтобус з удзельнікамі акцыі суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, якія не заміналі хадзе падзей.

Глядзі таксама: На Случчыне адзначылі 95-я ўгодкі антыбальшавіцкага паўстання ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?