Reuters.com

Reuters.com

Урад Расіі ў рамках санкцый у дачыненні да Турцыі плануе забараніць пастаўкі астуджанага і замарожанага мяса буйной рагатай жывёлы, мяса і субпрадуктаў птушкі, салёнага і сушанага мяса, малака і малочнай прадукцыі (у тым ліку безлактознай), рыбы і морапрадуктаў, арэхаў, садавіны, гародніны, ягад і зеляніны турэцкага паходжання.

Пра гэта газеце «Известия» паведаміла крыніца, блізкая да міністэрства гаспадаркі Расіі. Поўны спіс забароненых да ўвозу ў Расію прадуктаў з Турцыі будзе апублікаваны ўрадам пазней.

Як піша газета «Ведомости» са спасылкай на вышэйшую крыніцу, спіс санкцыйных прадуктаў будзе выбарачным і можа змяніцца ў залежнасці ад рыторыкі Турцыі. «Урад настроены дзейнічаць вельмі асцярожна, улічваючы, што наперадзе святы», — заявіў суразмоўца «Ведомостей».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?