Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі перакананы, што ў справе арыштаванага былога генеральнага менеджара ХК «Дынама-Мінск» Уладзіміра Беражкова «няма ніякай палітыкі». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Рачкоўскі: «Кропку можа паставіць толькі суд. Тое, што тут няма ніякай палітыкі, ніхто нікаго не хацеў падседзець, я гавару дакладна… Я лічу, што гэтую тэму трэба закрываць для таго, каб усім стала зразумела».

Таксама Рачкоўскі сказаў, што «быў дастаткова сур'ёзны канфлікт паміж галоўным трэнерам і генеральным менеджарам» ХК «Дынама-Мінск», пра што дагэтуль не было вядома.

Як паведамляла Еўрарадыё, былы галоўны рэдактар газеты «Прессбол» і экс-менеджар мінскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў знаходзіцца за кратамі са жніўня 2015 года. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі». У абарону Беражкова напісалі ліст на імя кіраўніка дзяржавы хакеісты «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?