kommersant.ru

kommersant.ru

Большасць жыхароў Расіі (65%) лічаць сваю краіну вялікай дзяржавай. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання «Лявада-цэнтра», апублікаваныя ў панядзелак агенцтвам «Інтэрфакс».

Супрацьлеглага пункту гледжання прытрымліваецца чвэрць апытаных сацыёлагамі грамадзян, яшчэ 10% не змаглі даць адказ. Адзначаецца, што доля расіянаў, упэўненых у велічы краіны, з 2011 года вырасла на 18%.

Прыкметай вялікай дзяржавы для 64% апытаных з'яўляецца высокі дабрабыт грамадзян, для 58% — эканамічны і прамысловы патэнцыял, для 51% — вайсковая моц і наяўнасць ядзернай зброі.

Чвэрць рэспандэнтаў лічаць, што ў вялікай дзяржавы павінна быць вялікая культура, навука і мастацтва, а 20% гавораць аб неабходнасці павагі іншых краін і міжнароднага аўтарытэту.

У будучыні 36% апытаных хацелі б, каб Расіі стала такой, як развітыя заходнія дзяржавы, а 23% аддалі перавагу б, каб краіна была такой, як у часы СССР. Яшчэ тры адсоткі выступаюць за вяртанне да такой Расіі, якой яна была да 1917 года, а 14% рэспандэнтаў задавальняе сённяшняя краіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0