Украінская авіякампанія «Дняпроавія» праходзіць акрэдытацыю на палёты ў Беларусь.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам кансультант аддзела перавозак, сертыфікацыі, рэгістрацыі і знешнеэканамічных сувязяў дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Святлана Каленік.

«Сёння ў нас у дэпартаменце на разглядзе для выканання працэдуры акрэдытацыі знаходзіцца дакумент авіякампаніі «Дняпроавія». Казаць, калі яны пачнуць выконваць палёты, пакуль рана, бо працэдура акрэдытацыі яшчэ не завершана», — патлумачыла Святлана Каленік.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе аб маршруце Днепрапятроўск — Мінск.

«Прызначэнні авіяцыйных уладаў Украіны авіякампанія атрымала на два напрамкі: Днепрапятроўск — Мінск і Івана-Франкоўск — Мінск. Але ў дакументах пра акрэдытацыю, якія мы атрымалі, гаворка ідзе толькі пра рэйсы з Днепрапятроўска», - дадала кансультант аддзела.

Таксама Святлана Каленік паведаміла, што дэпартамент па авіяцыі разглядае дакументы на акрэдытацыю расійскага лаукостараў «Победа».

Нагадаем таксама, што з кастрычніка з Мінска стартавалі палёты з Адэсу, у пачатку лістапада ў Харкаў, а сёння пачаліся рэйсы ў Запарожжа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?