Забарона на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі з Турцыі закране толькі гародніну і садавіну, заявіў намеснік кіраўніка ўрада РФ Аркадзій Дварковіч падчас нарады прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева з віцэ-прэм'ерамі.

Эмбарга на ўвоз гародніны і садавіны, на думку Дварковіча, варта ўвесці з адтэрміноўкай у некалькі тыдняў, «каб рытэйлеры змаглі пераарыентавацца».

Забарону на ўвоз прамтавараў з Турцыі, як заявіў на нарадзе першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў, пакуль уводзіць не плануецца.

Прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, у сваю чаргу, паведаміў, што пералік абмежавальных мер, якія ўводзяцца ў дачыненні да Турцыі, можа быць пашыраны па меры неабходнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?