Жыхары Гамбурга ў ходзе рэферэндуму 29 лістапада прагаласавалі супраць правядзення ў горадзе Летніх алімпійскіх гульняў у 2024 годзе, паведаміў мэр горада Олаф Шольц.

Супраць правядзення Гульняў выказаліся амаль 51,7% з 650 тысяч удзельнікаў рэферэндуму.

У барацьбе за правядзенне летняй Алімпіяды 2024 года ўдзельнічаюць Лос-Анджэлес, Рым, Парыж і Будапешт. Канчатковы пераможца будзе абраны ў 2017 годзе.

«Народ Гамбурга прыняў рашэнне, і Гамбург не будзе змагацца за права правядзення Алімпійскіх і Параалімпійскіх гульняў у 2024 годзе, — заявіў Шольц. — Сенат і я асабіста хацелі б бачыць іншы вынік, але ён зразумелы».

Праект правядзення Алімпіяды ў Гамбургу ацэньваўся ў 7,4 млрд еўра.

У 2013 годзе жыхары іншага германскага горада — Мюнхена — таксама на рэферэндуме выказаліся супраць правядзення ў горадзе Зімовых алімпійскіх гульняў 2022 года.

Рашэнне жыхароў Гамбурга можа стаць ударам па Міжнародным Алімпійскім камітэце, які летась прагаласаваў за рэалізацыю праграмы рэформаў, што зробяць правядзенне Алімпійскіх гульняў больш прывабным для гарадоў.

У апошнія гады гарады ўсё часцей адмаўляюцца ад заявак на правядзенне Алімпійскіх гульняў. Ад заявак на правядзення гульняў у 2022 годзе, акрамя Мюнхена, адмовіліся Осла, Давос і іншыя гарады. У выніку гульні пройдуць у Пекіне.

У апошні раз Алімпійскія гульні ў Германіі праводзіліся ў 1972 годзе ў Мюнхене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?