Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са сваім амерыканскім калегам Баракам Абамам у Парыжы, паведамляе ТАСС.

Сустрэча праходзіла за зачыненымі дзвярыма на палях кліматычнай канферэнцыі пад эгідай ААН. Лідары размаўлялі больш за паўгадзіны. Як перадае агенцтва Рэйтэр са спасылкай на Белы дом, падчас сустрэчы Абама заявіў, што сірыйскі лідар Башар Асад павінен сысці ў рамках палітычнага ўрэгулявання ў Сірыі.

Раней Дзмітрый Пяскоў не выключыў сустрэчы двух прэзідэнтаў у кулуарах канферэнцыі. На старце саміту Пуцін адсутнічаў на афіцыйнай цырымоніі фатаграфавання.

Раней паведамлялася, што чаканых перамоваў прэзідэнтаў Расіі і Турцыі не адбудзецца. Але падчас знаходжання ў Парыжы Эрдаган пагаворыць з Парашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0