Эйфелева вежа ў сярэдзіне дня перастала прымаць наведнікаў. Гэта адбылося ўжо другі раз за перыяд пасля серыі тэрактаў, якія адбыліся ў французскай сталіцы 13 лістапада.

Як паведаміла Таварыства эксплуатацыі Эйфелевай вежы, «для забеспячэння належнага ўзроўню бяспекі аказалася не дастатковым таго ўзмацнення, якое вылучыла прэфектура паліцыі горада, а таксама дадатковых работнікаў аховы, прадастаўленых самой кампаніяй», перадае ТАСС.

Як неаднаразова падкрэслівалі спецыялісты па барацьбе з тэрарызмам, Эйфелева вежа занесеная цэлым шэрагам арганізацый экстрэмістаў у спісы асноўных патэнцыйных цэляў для нанясення ўдараў.

Па гэтай прычыне ля падножжа вежы пастаянна дзяжурыць некалькі машын паліцыі, ходзяць ваенныя патрулі. На паверхах вежы нямала агентаў аховы ў цывільным.

Штогод вежу Эйфеля наведвае не менш за 7 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0