Расійскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34 ўпершыню вылецелі на выкананне баявых задач у Сірыі з ракетамі класа «паветра-паветра» малой і сярэдняй далёкасці, паведаміў прадстаўнік Паветрана-касмічных сіл Расіі палкоўнік Ігар Клімаў.
Па словах Клімава, гэта было зроблена для абароны расійскіх самалётаў.
Як удакладніў прадстаўнік ВКС, ракеты «забяспечаныя галоўкамі саманавядзення і здольныя паражаць паветраныя цэлі на адлегласці да 60 кіламетраў».