20-гадовая жыхарка Паўднёвай Афрыканскай Рэспублікі Зама Мадлана прызналася перад судом у спробе прадаць у інтэрнэт-краме Gumtree сваё дзіця за 5000 рэндаў ($380).

Пракуратура заявіла, што ёй таксама пагражаюць абвінавачванні ў кантрабандзе людзей і адмыванні грошай. Яе 19-месячны сын цяпер знаходзіцца пад наглядам сацыяльных работнікаў.

Зама Мадлана была арыштаваная, пасля таго як паліцэйскі агент уступіў з ёй у кантакт пад выглядам пакупніка. Яна будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам да наступнага судовага паседжання, якое прызначана на люты.

Прадстаўнік пракуратуры ПАР Наташа Рамкісан-Кара заявіла, што будзе праведзенае дадатковае расследаванне абставін гэтай справы.

«Яна з'явіцца ў судзе 29 лютага, але да гэтага сацыяльнымі службамі будзе падрыхтаваная папярэдняя справаздача», — паведаміла прадстаўніца ўладаў. «Сацыяльныя службы правераць яе маці і абставіны яе выхавання, і калі будзе гатовая справаздача, яны накіруюць яе ў суд», — патлумачыла яна.

Кампанія Gumtree, як паведаміла паліцыя, супрацоўнічае ў расследаванні гэтай справы са следствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?