У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама» на «Мінск-Арэне» выйграла ў «Амура» з лікам 3:1 (0:1, 2:0, 1:0).

У мінчукоў двойчы вызначыўся Веске, адну шайбу закінуў Дрозд.

З 53 баламі ў 36 матчах «Дынама» займае 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі:

… 7. Медвешчак — 56 (37), 8. СКА — 55 (35). 9. Слован — 54 (37). 10. Дынама Мінск — 53 (36). 11. Спартак — 46 (35)…

Наступны матч «зубры» правядуць 2 снежня на «Мінск-Арэне» супраць «Сібіры».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0