Гарачая тэма для абмеркавання ў студэнцкіх асяродках — увядзенне платы за пераздачы кантрольных работ і іспытаў у БДУ. Частка студэнтаў заклікае да акцый пратэсту супраць новаўвядзення.
Актыў БРСМ, у сваю чаргу, ініцыяваў кампанію «Я — частка БДУ», якая падтрымлівае дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта.
Да іх далучыўся голас тэлевядучага расійскага «Лайфньюс» Канстанціна Прыдыбайла. Ягоны артыкул-«расследаванне» актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках.
Канстанцін Прыдыбайла.
Прыдыбайла пераказаў факты біяграфій актывістаў, якія, на яго думку, кіруюць пратэставай думкай у БДУ. Сярод іх, напрыклад, прадстаўнікі літоўскай ініцыятывы «StudAlliance», а таксама «Студэнцкай рады», Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў і іншых арганізацый.
Вядучы «Лайфньюс» мяркуе, што «Студэнты супраць» — спланаваная акцыя для атрымання грантаў. Прыдыбайла заклікае «памятаць, што вы і ёсць #частка БДУ».
Хто такі «блогер «Канстанцін Прыдыбайла»? Паводле ягонай аўтабіяграфіі, хлопец нарадзіўся ў Варкуце, вырас у Іжэўску, але пасля пераехаў у Беларусь, на гістарычную радзіму бацькоў.
Скончыў гуманітарны факультэт БДУ, працаваў у спартыўных і крымінальных навінах на «Беларусь-1», пасля чаго з'ехаў у Санкт-Пецярбург і ўладкаваўся на мясцовае аддзяленне «Лайфньюс»