Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган абвясціў, што сыдзе ў адстаўку, калі будзе даказана, што яго краіна купляе нафту ў «Ісламскай дзяржавы».

У панядзелак з гэтым сцвярджэннем выступіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін: па яго словах, менавіта з жаданнем абараніць пастаўкі звязана атака турэцкіх ВПС на расійскі бамбавік Су-24.

«Ці сыдзеце вы?» — дадаў Эрдаган, звяртаючыся праз журналістаў да Пуціна.

Характэрна, што словы аб адстаўцы Эрдагана трапілі не ва ўсе інфармагенцтвы. AFP цытуе іх са спасылкай на турэцкае агенцтва Anatolia. У той жа час у нататку Reuters, які таксама сачыў за заявамі Эрдагана, гэтая цытата не ўвайшла.

«Я зараз скажу важную рэч. Калі падобныя рэчы пацвердзяцца, веліч нашай нацыі абавяжа мяне падаць у адстаўку», - цытуе Эрдагана Anatolia. 

І Уладзімір Пуцін, і Рэджэп Эрдаган прыехалі на кліматычны саміт у Парыжы, але не сустрэліся на ім. Пры гэтым Уладзімір Пуцін заявіў, што Турцыя купляе ў «Ісламскай дзяржавы» нафту ў «прамысловых маштабах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?