Мінск абмяркоўвае магчымасць прыцягнення крэдыту МВФ у суме $3 млрд пад 2,28% тэрмінам на 10 гадоў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на нарадзе ў Лукашэнкі аб ходзе перамоў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ.
«Нам неабходна прыцягнуць як мага на больш камфортных умовах па тэрмінах і кошту рэсурсы МВФ. Нам выгадна прыцягнуць крэдыт пад 2,28% у суме $3 млрд тэрмінам на 10 гадоў», — адзначыў прэм'ер-міністр.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў пры гэтым, што гэта добры крэдыт, з добрым аб'ёмам рэсурсаў і добрым працэнтам.
«Ніхто нам, у тым ліку і расіяне, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна», — сказаў кіраўнік Беларусі.