Спорт1818

На дне. Як займаюцца хакеем на радзіме старшыні федэрацыі Рачкоўскага ФОТА І ВІДЭА

Цяперашні старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі нарадзіўся ў Смаргоні. Хакейная інфраструктура райцэнтра — гэта некалькі сезонных «каробак».

Пару гадоў таму мясцовыя хлопцы трэніраваліся нават на рацэ Оксна, што цячэ праз гарадскі парк.

У Смаргоні планавалі пабудаваць лядовую арэну даўно, але СССР знік, і стала не да катка.

Пазней, ужо ў другой палове 2000-х, лядовую арэну абяцалі пабудаваць да 2012 года. Потым тэрмін здачы перасунуўся на 2015-ы, аднак у выніку работы нават не пачаліся.

Але ў Смаргоні знайшлі выхад, як трэніраваць дзяцей без лёду.

У цэнтры горада знаходзіцца басейн, які не працуе як мінімум дзесяць гадоў. На ягоным дне і займаюцца дзеці. 

Трэніруе хлопцаў мясцовы прадпрымальнік Уладзімір Жабінскі.

Шмат што ў гэтым памяшканні зроблена сваімі рукамі. Драўляныя падстаўкі для канькоў ці вось такія жалезныя вешалкі для формы.

Каб хлопцы прывыкалі да баявых умоў, трэніроўкі ў басейне праходзяць выключна ў поўным абмундзіраванні. Дарэчы, форма належыць мясцоваму ФАКу. Так што марнавацца на яе бацькам не прыходзіцца. Пры неабходнасці дзецям выдадуць канькі і клюшкі.

— Зараз у мяне крыху больш за 20 дзяцей, - кажа Уладзімір Жабінскі. — Пару школ абышоў — сабраў столькі. Думаю, мог бы яшчэ чалавек трыццаць набраць. Але, на жаль, больш няма формы. Нават цяпер некаторым не хапае.

Трэніроўка пачынаецца з размінкі. Бег вакол чашы, базавыя практыкаванні для расцяжкі цягліц.

Затым — скачкі. Уладзімір Жабінскі актыўна падказвае падапечным:

— Рукі! Рукі не працуюць! Дапамагаем рукамі! Гэтак жа, як і на лёдзе вы будзеце дапамагаць рукамі!

Потым дзеці пераходзяць да трэніроўкі з клюшкамі і драўлянымі мячыкамі, якія зрабіў бацька аднаго з хлопцаў. 

Падчас адпрацоўкі кідкоў, старую плітку басейна ўкрываюць пластыкавымі шчытамі.

Хлопцы жартуюць, што такая вузкая пляцоўка падрыхтуе іх да НХЛ (за акіянам хакейныя пляцоўкі вузейшыя за нашы). 

— Марыце аб лядовым палацы? — пытанне трэнеру.

— Не, вядома. Такое дарагое збудаванне ні да чаго. Насамрэч для такога маленькага горада шмат не трэба. Накрыць пляцоўку дахам, усталяваць бюджэтную халадзільную ўстаноўку. Такія комплексы могуць працаваць на хакей з кастрычніка па сакавік — гэтага цалкам дастаткова. А ў іншы час пляцоўку можна выкарыстоўваць для летніх відаў спорту. Кошт такога комплексу пры правільным падыходзе — менш за сто тысяч даляраў.

— Гэта значыць, за адзін лядовы палац можна пабудаваць пару дзясяткаў такіх комплексаў.

— Ну, гэта гледзячы які палац. Вядома, калі мармурам выкладваць інтэр'ер, цана ўзрастае. У 90-х я быў на турніры ў Германіі. Тамтэйшы «Лядовы» — гэта «каробка», дах і сцены. Працуюць тры чалавекі. Лёд перад трэніроўкамі машынамі чысцяць бацькі дзяцей. На турніры на прызы мясцовага банка, напрыклад, лёд чысціў ягоны дырэктар. У мэтах эканоміі сродкаў. Прыехалі ў іншы нямецкі гарадок - там наогул паўночную сцяну не будавалі. Яны разлічылі, што яе адсутнасць не перашкодзіць нармальнаму функцыянаванню пляцоўкі.

Падобную ідэю Жабінскі прасоўваў яшчэ тады, калі старшынём ФХРБ быў Ворсін. Але яе не прынялі.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць