У сераду, у 13:30, рэктар БДУ Сяргей Абламейка правядзе сустрэчу са студэнтамі, паведамляе сайт універсітэта.

На сустрэчы, якая пройдзе ў аўдыторыі 433 галоўнага корпуса «плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні студэнцкага жыцця», адзначаецца ў паведамленні. Трапіць на тэрыторыю БДУ змогуць толькі студэнты, у якіх ёсць студэнцкі білет ці службовыя пасведчанні супрацоўнікаў БДУ.

Раней паведамлялася, што на сераду, у 13:50, плануецца «Марш студэнтаў», які ладзіць супольнасць #студэнтысупраць. Студэнты планавалі пратэставаць супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў.

Фота sbmt.bsu.by

Фота sbmt.bsu.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?