25 сакавіка 1918 года ў 3-й Устаўной грамаце Рады БНР Беларусь была абвешчана вольнай і незалежнай дзяржавай са сваімі дзяржаўнымі межамі. Але з 1918 г. па 1945 г. Беларуская Рэспубліка страціла каля 30% сваёй дзяржаўнай тэрыторыі на карысьць суседніх дзяржаў. Пры тым, што межы БНР афіцыйна прызналі Ўкраіна, Турэччына, Фінляндыя, Аўстрыя, Чэхаславаччына, Эстонія, Арменія, Грузія, а таксама Летува, Латвія і Польшча. Праз 90 год на межах БНР (сучасныя тэрыторыі Расеі, Латвіі, Летувы, Польшчы) зьявіліся дзяржаўныя памежныя слупы, бела-чырвона-белага колеру з гербам «Пагоня». Такім чынам сябры Правага альянсу разам зь мясцовымі беларусамі адзначылі сьвята беларускай дзяржаўнасьці.

 

Гэты тэкст дасланы непастрэдна праз сайт
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?