Студэнцкая супольнасць #студэнтысупраць збіраецца наведаць заўтрашнюю сустрэчу з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, каб задаць яму пытанні. 

«Хлопцы, вось і прыйшоў час сказаць адміністрацыі БДУ дзякуй. Дзякуй! Моцна паціскаем ім руку за кемлівасць. А вы кажаце, што мы не дзякуем адміністрацыі», — гаворыцца ў звароце.

«Рэктар БДУ ў экстранным парадку абвясціў, што сустрэнецца са студэнтамі ў 13:30 у галоўным корпусе БДУ. А гэта азначае, што ўсе бягом да сваёй адміністрацыі за афіцыйным вызваленнем ад параў. У сераду вы можаце афіцыйна прыйсці на сустрэчу з рэктарам і на Марш студэнтаў! Гэта наша магчымасць выказаць сваю пазіцыю і не прапускаць пары без паважнай прычыны».

Аўтары звароту зазначаюць, што дзясяткі студэнтаў будуць на сустрэчы, а сотні будуць падтрымліваць іх пад вокнамі БДУ. 

Раней паведамлялася, што на сераду, 2 снежня, у 13:50 запланаваны «Марш студэнтаў», які ладзіць супольнасць #студэнтысупраць. Студэнты меркавалі пратэставаць супраць увядзення платы за пераздачу залікаў і іспытаў.

Аднак рэктар навучальнай установы Сяргей Абламейка абвясціў пра сустрэчу са студэнтамі ў аўдыторыі 433 галоўнага корпуса для абмеркавання надзённых праблем. Сустрэча прызначаная на 13:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?