Міністр абароны ЗША Эштан Картэр абвясціў аб адпраўцы ў Ірак падраздзялення амерыканскага спецназа для аперацый супраць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» на тэрыторыі Сірыі.

«Амерыканскі спецназ нясе з сабой унікальны набор магчымасцяў, якія памнажаюць сілы воінскіх падраздзяленняў», — заявіў Картэр, выступаючы ў сенацкім камітэце па ўзброеных сілах.

Па словах кіраўніка Пентагона, задачы гэтага падраздзялення будуць уключаць правядзенне рэйдаў, аперацый па вызваленні закладнікаў і захоп лідараў ІД. «Мы гатовыя пашырыць нашы дзеянні там, дзе мы зможам выкарыстоўваць гэтыя магчымасці», — дадаў ён.

У кастрычніку Пентагон абвясціў аб адпраўцы 50 амерыканскіх спецназаўцаў у паўночную Сірыю ў якасці ваенных дарадцаў для курдскага апалчэння і атрадаў сірыйскай апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?