Фэльетон.

Шалёнае падабенства беларускай і аўстрыйскай дэмакратый дазваляе пад іншым градусам паглядзець на падзеі 1938 г, калі дэмакратычнай Аўстрыя была захоплена гітлераўцамі.

1.04.1937г. Масква – Штырліцу: Тэрмінова высвятліце рэакцыю кіраўніцтва Трэццяга Рэйху на разгон дэмакратамі апазіцыйнай маніфестацыі ў Аўстрыі. Ёсць думка, што ў Берліне плануецца аншлюс аўстрыйскай рэспублікі. Дасылаем новыя капсулы з цыяністым каліям на выпадак правалу:

12.04.37г. Штырліц - Маскве: капсулы атрымаў. Паспрабаваў на прафесары Плейшнеры – адстойны агент, які ўсё роўна позна і рана праваліцца. Змест капсул выклікалі ў яго не смерць, а прыступ незвычайнай фізічнай актыўнасці і жадання калбасіцца пад музон. Каб неяк зняць прыход прыйшлося адправіць яго на начныя маладзёвыя танцулькі. Пачаў высвятляць планы Гітлера па Аўстрыі. Па першых прызнаках Рэйх рыхтуе не проста захоп краіны, а татальнае знішчэнне асноў дэмакратыі ў Аўстрыі. Слухаў па радыё выступ міністра прапаганды доктара Гебельса. Цытую “Фюрэр яшчэ раз папяраджае Вену. Мы ня можам спакойна глядзець на тое, як нашых арыйскіх братоў у Аўстрыі прымушаюць цэлымі калектывамі падпісвацца на ворган прэзідэнцкай адміністрацыі. Гэта здзек жыдоўска-бальшавісцкіх дэмакратаў з белай германскай расы. Далоў прымусовую падпіску! Хайль Гітлер!”.

2.05.37г. Масква - Штырліцу: працягвайце працу па Аўстрыі. З капсуламі атрымалась нестыковачка. Дасылаем вам новую партыю.

8.05.37г. Штырліц - Маскве. Высвятліў нешта цікавае па Аўстрыі. Будучы у Нюнбергу на партыйным з’езде, размаўляў з галоўным афіцыйным рэжысёрам Ленні Рыфеншталь. Тая напярэдадні мела размову з Гітлерам. Фюрэр загадаў ёй кінуць працу над фільмам "Трыўмф волі" і пераключыцца на вырабніцтва флэш-мульцікаў, які персанальна абражаюць аўстрыйскага прэзідэнта. У ранішніх газэтах паведамленне аб тым, што за сістэматычнае парушэнне правоў чалавека уезд на тэрыторыю Рэйху забараняецца групе аўстрыйскіх чыноўнікаў. Па капсулах: паспрабаваў на прафесары Плейшнеры, які хутка на іх падсеў і зараз кажа, што калі не падкіну яму чарговую партыю “калёс”, ён выдасць мяне Гестапа. Тэрмінова вышліце новую партыю капсул – гэта правал!

12.05.37г. Масква – Штырліцу: паспрабуйце, каб больш даведацца па тэме Аўстрыі, выкарыстаць каханку Гітлера Еву Браўн. Дарэчы там выйшла памылка з тымі капсуламі. Дасылаем новыя. Пакуль што, паспрабуйце падсадзіць Плейшнера на клей.

14.05.37г. Штырліц - Маскве: новыя капсулы, якія вы даслалі, выклікалі ў прафесара Плейшнера шалёны выбух сэксуальнай энергіі. Ён нават зацягнуў у ложак Еву Браўн, якая на глебе кахання да прафесара пагадзілася працаваць з намі. Інфармуе, што Гітлер літэральна звар’яцеў на глебе ненавісці да аўстрыйкай дэмакратыі. Фюрэру нават у сне трындзіць, што больш не ў стане дапусіціь фальсіфікацыі ў Аўстрыі выбараў і пераследу незалежнай прэсы. Асабліва, як кажа Ева, Елоізавіча ўразілі словы аўстрыйскага прэзідэнта пра тое, што "яўрэі не стрыгуць траву". Эмацыйны Адольф нават хацеў спачатку атруіць сябе, мяне і любімага сабаку, аднак потым паслухаў Вагнера і загадаў Рыбентропу толькі выказаць пратэст Вене супраць антысеміцкіх забабонаў. Аншлюсу Аўстрыі і капуту там дэмакратычных інстытутаў, баюся, не пазбегнуць.

16.05.37 Масква - Штырліцу. Дзякуй за працу. Дасылаем новую партыю капсул з цыяністым каліям. Інструкцыя для Плейшнера: пасля таго як разкусіць капсулу трэба абавязкова выкінуцца з вокнаў нейкага будынка, як мінімум, з трэццяга паверху.

Эпілог.

18. 03. 1938г. (Голас за кадрам) Зранку Штырліц набыў галоўны нацысцкі ворган “Фёлькіше Беобахтэр”. Выданне пісала, што ў Вене, куда напярэдадні трыўмфальна вайшлі нацысты, ідуць пагромы неўязных. Найбольш актыўных фальсіфікатараў выбараў і прычэсных да парушэння правоў чалавека чыноўнікаў эшелонамі адпраўляюць у гаагскі канцлагер. Аўстрыя прагалошана часткай Германіі.

Да перамогі над фашызмам і аднаўлення аўстрыйскай дэмакратыі заставался яшчэ 12343 дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0