Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

1 снежня названыя 10 фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс «Еўрабачанне-2016», што пройдзе ў маі ў Швецыі.

У фінал прабіліся Аляксандр Іваноў, Аляксей Грос, Настасся Малашкевіч, Кірыл Ермакоў, Валерыя Садоўская, гурт «Радыёхваля», гурт NAVI, гурт The Em, гурт Napoli, а таксама Саша Захарык.

Фіналісты будуць змагацца за пуцёўку на конкурс у Швецыю ў рэжыме тэлевізійнага канцэрту. Прадстаўніка Беларусі на «Еўрабачанні» вызначаць гледачы шляхам тэлефоннага і SMS-галасавання. Фінал адбудзецца да 25 студзеня.

На «Еўрабачанні-2015» Беларусь прадстаўлялі Юзары і Маймуна, яны занялі ў сваім паўфінале 12-е месца і ў фінал не трапілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?