У ЗША 29 лістапада памёр архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай (народнай) царквы Эмігідыюш Рыжы (архіепіскап Юры).

Ён нарадзіўся 5 жніўня 1933 года на хутары паблізу вёскі Латыгаль Пастаўскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). З сям'і «ворагаў» народу. У 1946 годзе быў фактычна дэпартаваны ў Польшчу. Ад 1976 году жыў у ЗША. У 1977 пачаў душпастырскую службу.

Пачынаючы з 1993-га, 10 гадоў запар прыязджаў на Беларусь. З ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле ўладыкі Юрыя на Бацькаўшчыне адрадзілася Беларуская аўтакефальная праваслаўная (народная) царква. Так, у 1994 г. пачаліся багаслужбы ў менскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, у 1995 — у Менску высвячаецца епіскап, і выходзіць з друку першы нумар царкоўнага бюлетэню «Голас царквы Беларускай», былі пабудаваныя капліцы прыхода св. Кірылы Тураўскага ў Слоніме, а таксама пачалося будаўніцтва храма ў пасёлку Пагранічны, што займела рэзананс. У 2002 пачаў дзейнічаць прыход святога Юр'я ў вёсцы Шчомысліца пад Мінскам. Сёння ўсе яны нядзейныя.

Эмігідыюш Рыжы ў 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і разважаньняў «Мой крыж», ягоныя апавяданні друкаваліся ў штогодніку «Беларус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?