Заснавальнік і генеральны дырэктар Facebook Марк Цукерберг і яго жонка Прысціла Чан абвясцілі аб нараджэнні дачкі Макс, а таксама аб намеры ахвяраваць акцыі кампаніі на дабрачынныя праекты.

bbc.com

bbc.com

Па словах пары, яны маюць намер перадаць 99% акцый Facebook на розныя дабрачынныя праекты. Зараз агульны кошт пакета, што належыць Цукербергу і Чан, складае $45 млрд.

У самой кампаніі Facebook растлумачылі, што на працягу як мінімум трох найбліжэйшых гадоў Цукерберг будзе ахвяраваць не больш за $1 млрд у год. Акцыі Facebook атрымае ў сваё распараджэнне арганізацыя Chan Zuckerberg Initiative.

У лісце сваёй дачцэ Цукерберг і Чан пішуць, што маюць намер выдаткаваць гэтыя сродкі на развіццё чалавечага патэнцыялу і садзейнічанне дасягненню роўнасці для ўсіх дзяцей будучых пакаленняў. У першую чаргу сродкі пойдуць на развіццё персаналізаваных сістэм адукацыі, барацьбу з хваробамі і развіццё камунікацый.

Агулам амерыканцы штогод перадаюць на дабрачыннасць каля 350 млрд даляраў. Але пераважна грошы ахвяруюць людзі старэйшага веку, 70—80-гадовыя. 31-гадовы Цукерберг можа стаць важным прыкладам для маладых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0