Меркаванні1818

Юрый Царык: Любы вайсковы спецыяліст скажа, што ў расійскай авіябазе няма сэнсу

Старшыня назіральнай рады Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў Юрый Царык пра перспектывы расійскай вайсковай базы ў святле апошніх падзей.

«Наша Ніва»: Як на беларуска-расійскіх перамовах аб вайсковай базе ў Бабруйску можа адбіцца нядаўні інцыдэнт са збітым расійскім бамбардзіроўшчыкам Су-­24?

Юрый Царык: Строга кажучы, інцыдэнт ніяк не павінен адбіцца на перамовах. Бо пазіцыя беларускага боку і так заключаецца ў тым, што стварэнне базы немэтазгодна. А такі інцыдэнт, які адбыўся з расійскім самалётам на Блізкім Усходзе, толькі пацвярджае, што гэта не толькі немэтазгодна, але і рызыкоўна. Канечне, гэта дае дадатковыя аргументы ў перамовах і яшчэ больш узмацняе пазіцыі беларускага боку.

«НН»: Вы пісалі, што размяшчэнне такой базы ставіць Беларусь пад удар у выпадку гіпатэтычнага канфлікту Расіі з трэцяй сілай.

ЮЦ: Гэта безумоўна. І незалежна ад збіцця Су-­24. Размяшчэнне расійскай базы на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца ліквідацыяй статуса Беларусі як краіны, што аказвае добрыя паслугі, міратворчага боку. Бо яна стане часткай вайсковай структуры на баку Расіі. Гэта калі не знішчае «Мінскі працэс», то вельмі моцна яго ўскладняе. Ну а выпадак Турцыі пацвярджае, што, маючы на сваёй тэрыторыі вайсковую інфраструктуру Расіі, расійскія самалёты, мы не можам быць застрахаваныя ад таго, што можа быць парушаная паветраная прастора Украіны. Такія выпадкі лёгка сабе ўявіць. Таму, безумоўна, для нас гэта дадатковыя рызыкі.

«НН»: Наколькі ў беларускага боку ў прынцыпе моцная пазіцыя ў перамовах з Расіяй па базе?

ЮЦ: Цалкам моцная. Наша пазіцыя абазначаная, і яна прынцыповая. Для беларускага боку пытанне на гэтым закрытае. Не мы яго адкрывалі ў чэрвені, у жніўні. Расійскія калегі пачалі рух у аднабаковым парадку. У Беларусі ёсць дастаткова аргументаў, каб абгрунтаваць сваю пазіцыю. Для вайсковага спецыяліста няма праблем паказаць, што ні з абарончых пазіцыі, ні з якіх іншых база не мае сэнсу.

«НН»: Літаральна тыдзень таму начальнік аператыўнага ўпраўлення галоўкамата Паветрана-­касмічных сіл Расіі Аляксандр Ляпкін заявіў, што дакумент аб авіябазе ўжо ўзгоднены з беларускім бокам.

ЮЦ: Яны заўсёды так кажуць. І раней такое казалі. Гэта такая манера перамоваў.

«НН»: Нядаўна Аляксандр Лукашэнка на перамовах з Ільхамам Аліевым сказаў, што «свет ашалеў». Наколькі доўга Беларусь зможа захоўваць нейтралітэт у такім свеце?

ЮЦ: Я лічу, што сітуацыя даволі адкрытая. Адкрытая ў тым сэнсе, што яшчэ не прадвызначаная. Пазіцыя Беларусі на дээскалацыю канфліктаў уплывае на рэгіён, дапамагае эсклацыю стрымліваць. Чым больш акуратна мы сябе будзем паводзіць, пры гэтым не правакуючы ўсходніх партнёраў, тым даўжэй можна пазбягаць канчатковай эскалацыі ў нашым рэгіёне. І другі момант у тым, што ёсць шмат пераменных у нашай сітуацыі. На сёння падыходзіць дэдлайн па мінскіх пагадненнях, якія павінны ці быць выкананыя, ці быць прызнаныя невыкананымі. Другое вядзе за сабой санкцыі дадатковыя супраць Расіі. Рэзкае пагаршэнне сітуацыі можа адбыцца літаральна заўтра. Мы павінны спадзявацца, што на міжнароднай арэне прастора для перамоваў, разумнага дыялогу яшчэ захоўваецца.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць