Прачытаў у друку матэрыял аб злоўжываннях у Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (так, ёсць і такі!) і дзіву даўся: вось гэта маштаб, вось дзе размах крадзяжу, які часта бывае толькі на расійскіх прасторах.

Напалоханы эпідэміяй свіной чумы, урад выдзеліў вышэйназванай установе больш за 2 млрд рублёў. У выніку атрымаўся пшык, а дырэктар хіба пашыбуе са сваякамі на нары. Будуць паламаныя чалавечыя лёсы, будзе канфіскавана маёмасць. 

Вось аб чым падумалася: няўжо ніхто з высокіх навуковых чыноўнікаў не пацікавіўся, як расходуюцца бюджэтныя грошы? Вакцыны патрэбнай не вынайшлі, будынак не адрамантавалі.

Ды ўвогуле, ці можна такую вакцыну зрабіць і ўжыць да мільёнаў свіней, калі яны жывуць усяго да года. У свеце хіба такіх вакцын няма. Мы помнім, як у Англіі спальвалі нядаўна тысячы кароў. Вельмі складаная задача, а падышлі да яе цапу­-лапу, па­бальшавіцку: давай вынік — і ўсё тут.

І выйшаў такі «свінтус грандыёзус» — вялікі скандал у вучоным свеце. Імя дырэктара ў газетах не называлі, але, мусіць, гучыць яно «Гарлахвацкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?