«За сістэматычнае парушэнне парадку разлікаў з пастаўшчыкамі малака, мяса, хлебапрадуктаў і іншых тавараў, рэалізацыю прадукцыі з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, невыкананне асартыментных пералікаў Мінгандлем вынесена рашэнне аб прыпыненні на тэрмін да 90 дзён (з 16 снежня) працы магазінаў сеткі Mart Inn», — адзначылі ў Мінгандлі.

На дату праверкі пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала звыш Br70 млрд, у тым ліку за атрыманыя мяса, малако, хлебапрадукты — больш як Br20 млрд. Пры гэтым у асобных крамах у продажы знаходзілася да 25 найменняў тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (сыры, мясныя і каўбасныя вырабы, куры, воцат, піва і інш.).

Уладальнік сеткі ЗТАА «Mart Inn Фуд» толькі па матэрыялах праверак Мінгандлю ў 2015 годзе чатыры разы прыцягваўся судамі да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму больш за Br120 млн. Акрамя таго, да адказнасці былі прыцягнутыя 10 службовых асоб таварыства.

***

Гандлёвай сеткай Mart Inn валодае зарэгістраванае ў Літве прадпрыемства Ordeta, па 30% якой валодаюць мінарытарныя акцыянеры сеткі Maxima Міндаўгас і Гінтарас Марцінкявічусы, а таксама інвестфонд Lords LB Private Equity Fund I. У заснаваную ў 2012 годзе сетка Mart Inn ўваходзіць 30 крам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?