1. Мама Му ў бассейне. Юя Вісландэр. У перакладзе са шведскай Надзеі Кандрусевіч

Чарговыя прыгоды талерантнай і паліткарэктнай каровы і яе сябра, хвалько і нахабы Крумкача. Ясна, для сучасных дзетак. Блізкасць Калядаў пасунула на другое месца нават нобелеўскую лаўрэатку, каб падняць гэтую кнігу на нашу вершаліну.

2. Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека. Святлана Алексіевіч. У перакладзе з расійскай Валерыя Стралко і Ціхана Чарнякевіча

Беларусы былі падрыхтаваныя да Нобелеўскай прэміі, як ні круці. Літаратура факту.

3. Heta Belarus, Dzietka! Маша Чаракова і Марта Чарнова

Дзве беларускі надта доўга жылі па-за межамі Бацькаўшчыны і ўсё пазабывалі: нашу ветлівасць, чысціню, паліткарэктнасць і прынцып аднаго акна. Цяпер пакутліва ўспамінаюць. Выйшла іранічна і дасціпна. Па-беларуску і ангельску.

4. Дзве душы. У чым яго крыўда? Максім Гарэцкі

«Дзве душы» — класічны твор несавецкай беларускай літаратуры пра падзеі Першай сусветнай. Дарэчы, тэма падвойнасці беларусаў зацікавіла еўрапейцаў – летась гэтая аповесць была выдадзена па-нямецку ў перакладзе Норберта Рандаў.

5. «Доля праўды». Зыгмунт Мілашэўскі. У перакладзе з польскай Марыны Казлоўскай

«Доля праўды» – гэта не толькі інтрыгоўны дэтэктыў. Гэты раман — адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.

6. Партрэт стагоддзя. Яўген Ціхановіч

Захапляльныя, хоць і не пазбытыя тэндэнцыйнасці, мемуары аднаго з самых вядомых беларускіх мастакоў. Пра ператрус у Якуба Коласа, пра прымусовую леніянаду ў беларускім мастацтве. Пад рэдакцыяй Сяргея Дубаўца і Сяргея Харэўскага.

7. Сем Ружаў. Надзея Ясмінска. Ілюстратар Кацярына Дубовік

Проста шалёна прыгожая кніжка для дзетак з чароўнымі казкамі ў дадатак.

8. З’яўленне інфанты. Людміла Рублеўская

Зборнік вершаў, аздоблены адмысловым «Бестыярыем майго савецкага дзяцінства»: вожыкі, бегемоты, Чорная рука, Мюба-юмба. Іранічная дэканструкцыя міфаў.

9. «Хвілінка. Тры гісторыі». Ігар Бабкоў.

Пяты сезон прэміі Гедройца на найлепшую прозу афіцыйна распачаўся. Пераможцы папярэдніх гадоў зноў у фокусе.

10. Гісторыі (пра Мінск і яго ваколіцы). Адам Глобус

Гарадскія легенды.

Удакладніць актуальную колькасць і кошт кніг можна па тэлефоне (17) 2906306 альбо задаўшы пытанне на старонцы Кнігарні ў фэйсбуку.

***

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за кастрычнік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за верасень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «Логвінаў» за жнівень

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за май

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за красавік

Топ-10 самых купляных кніг у кнігарні «логвінаЎ» за чэрвень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0