Прэзідэнт Маўрытаніі Махамед Ульд Абдэль Азіз датэрмінова спыніў матч за Суперкубак краіны паміж клубамі Тэўраг-Зэйна і Ксар.

maurifoot.net

maurifoot.net

На 63-й хвіліне сустрэчы пры ліку 1:1 кіраўнік дзяржавы, які прысутнічаў на гульні, палічыў, што яна стала занадта сумнай, і загадаў камандам датэрмінова пачаць серыю пенальці. У выніку перамогу ў Суперкубку святкавалі футбалісты Тэўраг-Зэйны, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Bleacher Report.

«Мы ўсе шмат разоў бачылі нудныя футбольныя матчы і марылі, каб яны хутчэй скончыліся, але толькі нямногія маюць магчымасць неяк паўплываць на гэта», — так Махамед Ульд Абдэль Азіз патлумачыў сваё рашэнне.

Крыніца адзначае, што футбольная асацыяцыя краіны паспрабавала апраўдацца і абвергла ўмяшанне кіраўніка дзяржавы ў ход гульні. Па словах спартыўных чыноўнікаў, датэрміновае спыненне сустрэчы было звязана з «арганізацыйнымі пытаннямі», а рашэнне прымалася пры ўдзеле галоўных трэнераў і прэзідэнтаў абодвух клубаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0