Кітайскі мастак-перфармансіст, які працуе пад імем Brother Nut, у рамках свайго «Праекта Пыл» пры дапамозе пыласоса сабраў смог у Пекіне і зрабіў з яго цагліну, паведамляе The New York Times.

Тут і ніжэй фота: CFP

Тут і ніжэй фота: CFP

Малады чалавек «пыласосіў» паветра горада на працягу 100 дзён магутным прамысловым апаратам. Пасля ён змяшаў сабраны пыл з глінай і цяпер дэманструе яго як паказчык экалагічнай катастрофы ў Кітаі.

«Гэты пыл — пабочны эфект развіцця чалавецтва, гэта смог і пыл будпляцовак. Калі я ўпершыню прыехаў у Пекін, я насіў ахоўную маску некалькі дзён, але пасля перастаў. Ад такога смогу выратавання няма», — лічыць мастак.

Адзначаецца, што праца над «Праектам Пыл» супала па часе з адным з самых моцных смогаў у Пекіне за апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0