Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге расчараваны вынікам таварыскага матчу з камандай Турцыі, што адбыўся 26 сакавіка на мінскім стадыёне "Дынама" і завяршыўся ўнічыю 2:2 (Кутузаў, 35, В.Глеб, 64 — Тунджай, 38, Цюмер, 71).

"Я расчараваны тым, што мы не выйгралі, — сказаў нямецкі спецыяліст на прэс-канферэнцыі пасля завяршэння сустрэчы. — Мы павінны былі выкарыстаць галявыя моманты. Калі б Слава Глеб на 82-й хвіліне забіў трэці мяч, ён бы мог стаць героем. Але стаў "паўгероем".

Б.Штанге, паводле яго слоў, задаволены гульнёй падапечных "у першыя 30 хвілін і апошнія 15, калі ўсе бачылі, як мы хацелі перамагчы".

"Каманда на правільным шляху, але наперадзе шмат "будаўнічай" працы, асабліва ў абароне, где мы пакуль не можам супрацьстаяць вялікім зборным. Трэба больш дынамічна дзейнічаць на флангах. Дзякуй богу, у нас ёсць яшчэ шмат часу да пачатку адборачнага цыкла чэмпіянату свету-2010", — зазначыў трэнер. Паводле яго прызнання, у матчы з Турцыяй не хапала паўабаронцы Аляксандра Кульчыя, які па дамоўленасці з трэнерам не прыехаў Мінск, паколькі 27 сакавіка згуляе ў складзе "Растова" ў стартавым туры першай лігі расійскага чэмпіянату. "Не хапала яго міжнароднага вопыту. Цяпер Аляксандра на яго пазіцыі замяніць няма кім, хаця мы імкнемся да ўзаемазамяняльнасці", — сказаў Б.Штанге.

"Мы абяцаем усім вам, што пабудуем моцную каманду, створым добры калектыў", — падкрэсліў трэнер.

Наступны таварыскі матч зборная Беларусі правядзе 27 мая ў Кайзерслаўтэрне супраць нацыянальнай каманды Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?