Сёньня судзьдзя Вярхоўнага суду Мікалай Грынцэвіч вынес прысуд па справе былога старшыні прадпрыемства «Белнафтахім» Аляксандра Бароўскага. Суд пастанавіў пакараць абвінавачанага 5 гадамі зьняволеньня.

Судовы працэс, які быў адкрытым, пачаўся 12 лютага. Абвінавачваньні супраць Бароўскага былі высунутыя па артыкуле 424 частка 2 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». Аляксандар Бароўскі быў арыштаваны 29 траўня 2007 году, з таго часу знаходзіўся пад вартай у СІЗА.

Абвінавачаньне сьцьвярджала, што ў сакавіку 2007 году па загаду Бароўскага закуплялася нафта па адной цане, а прадавалася па больш высокай. На гэтым дзяржава страціла 3 мільярды 428 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Але кампэнсоўваць гэтыя грошы асуджаны ня будзе, зьняты арышт і з маёмасьці былога старшыні «Белнафтахіму».

Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Целяжэвіч патрабаваў асудзіць Бароўскага да шасьці гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?