AP

AP

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сказаў, што мае доказы гандлю нафтай паміж Расіяй і «Ісламскай дзяржавай».

«У нас ёсць доказы. Мы пакажам іх свету», — сказаў Эрдаган.

Адным з пакупнікоў, паводле яго слоў, быў сірыйскі бізнэсмэн Джордж Хасвані, які мае расійскі пашпарт.

***

30 лістапада Уладзімір Пуцін сказаў, што турэцкія вайскоўцы збілі расійскі бамбавік Су-24 для гарантавання бяспекі шляхоў паставак нафты з «Ісламскай дзяржавы». Расія мае звесткі аб гандлі нафтай паміж Турцыяй і баевікамі, адзначыў ён. Эрдаган тады адказаў, што гатовы сысці ў адстаўку, калі пацвердзяцца словы Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0