Работа прыгарадных маршрутаў у Мінску зменіцца ў сувязі з пераносам рабочых дзён у снежні-студзені, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».

У прыватнасці, у сувязі з пераносам рабочых дзён згодна з пастановай нумар 976 «Аб пераносе рабочых дзён у 2016 годзе» запланавана работа прыгарадных маршрутаў па наступным графіку:

24 снежня 2015 года — па графіку пятніцы;

25 снежня 2015 года — па графіку суботы;

26 снежня 2015 года — па графіку суботы;

27 снежня 2015 года — па графіку нядзелі;

31 снежня 2015 года — па графіку пятніцы;

1 студзеня 2016 года — па графіку нядзелі;

2 студзеня 2016 года — па графіку суботы;

3 студзеня 2016 года — па графіку нядзелі;

6 студзеня 2016 года — па графіку пятніцы;

7 студзеня 2016 года — па графіку суботы;

8 студзеня 2016 года — па графіку суботы;

9 студзеня 2016 года — па графіку суботы;

10 студзеня 2016 года — па графіку нядзелі;

15 студзеня 2016 года — па графіку чацвярга;

16 студзеня 2016 года — па графіку пятніцы;

17 студзеня 2016 года — па графіку нядзелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?