Не зважаючы на кампанію пратэсту, улады Воршы зьнесьлі дом №19 па вуліцы Менскай, помнік дойлідзтва ХVIII стагодзьдзя. Раней гэты будынак быў уваходзіў у пералік гістарычных аб»ектаў, якія ахоўваюцца дзяржавай, аднак колькі гадоў таму з гэтага сьпісу яго выключылі, дзякуючы функцыянэрам зь Мінкультуры.

У розныя інстанцыі былі накіраваныя дзясяткі лістоў пратэсту, і гарвыканкам мусіў быў часова пагадзіцца на продаж будынку. У студзені ў Воршу мелася прыехаць камісія Дзяржкамітэту па «ахове» гісторыка‑культурнай спадчыны. Пэўна, яны й выдалі дазвол на далейшае зьнішчэньне апошніх помнікаў у Воршы. Да «Дажынак» на тэрыторыі Куцеінскага манастыра ў з парушэньнем заканадаўства была зьнесена частка кляштарнага корпусу ХVII‑XVIII стагодзьдзяў, якая была ўключаная ў афіцыйны пералік гісторыка‑культурных каштоўнасьцяў і павінна была ахоўвацца дзяржавай.

Падчас работ на комплексе аршанскага кляштару езуітаў такасама зьнесьлі колькі здолелі, але затое там цяпер будуюць вялікую дэкаратыўную вежу. І пад помнікам Уладзімеру Караткевічу імкліва будуюць грамадзкую прыбіральню.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?