Дні зніжак пройдуць у снежні ва ўнівермагах і гандлёвых арганізацыях Мінска, паведаміла прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

ААТ «ГУМ» прадаставіць 10, 17 і 24 снежня пакупнікам зніжку ў памеры 20% на ўсе нехарчовыя і 5% — на харчовыя тавары. У ТАА «ГД «На Нямізе» зніжка 20% на ўсе нехарчовыя тавары будзе дзейнічаць 9, 16, 23 і 30 снежня. Танней на 20% можна будзе набыць нехарчовыя тавары 11 і 18 снежня ў ГКУП «Універмаг «Беларусь». ААТ «ЦУМ Мінск» прадаставіць 5, 12 і 19 снежня зніжку ў памеры 17% на ўсе нехарчовыя тавары і 5% — на харчовыя тавары пры куплі на суму ад Br150 тыс. Зніжка 15% на ўсе нехарчовыя тавары будзе дзейнічаць 9, 16, 23 і 30 снежня ва УП «Кірмаш». У магазінах «ГЦ «Сталіца» 27 снежня пакупнікоў чакаюць зніжка ад 5% да 50%. ЗАТ «1000 дробязей» 10, 17 і 24 снежня прадаставіць зніжку ў памеры 15% на ўсе нехарчовыя тавары.

Настасся Прымака дадала, што, магчыма, удзел у акцыі прымуць і іншыя гандлёвыя аб'екты сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?