Дзяржсакратар ЗША Джон Керы прызнаў, што атрымаць перамогу над «Ісламскай дзяржавай» аднымі толькі паветранымі ўдарамі немагчыма.

Паводле яго слоў, неабходна «знайсці нейкія наземныя войскі».

Керы растлумачыў, што мае на ўвазе сірыйскія ўзброеныя фармаванні або войскі іншых арабскіх краін, перадае Медуза.

ЗША ўзначальваюць міжнародную кааліцыю, якая наносіць паветраныя ўдары па пазіцыях «Ісламскай дзяржавы». У кааліцыю, у прыватнасці, уваходзяць некалькі арабскіх краін — Сірыя, Катар, Іарданія і ААЭ.

2 снежня да аперацыі ў Сірыі падключылася Вялікабрытанія, яе ваенна-паветраныя сілы прыступілі да бамбаванняў. 1 снежня аб рашэнні далучыцца да кааліцыі паведаміў урад Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0