Мова2323

Навукоўцы: Мозг дзяцей памятае забытую родную мову

Мова «прашываецца» ў мозг як родная ў першыя паўтара-два гады жыцьця.

Як паказала дасьледаваньне псыхолягаў і нэўрафізыёлягаў канадзкага Ўнівэрсытэту Макгіла, апублікаванае ў часопісе Nature, людзі ўспрымаюць як родную тую мову, што чулі ў першыя гады жыцьця, нават калі ў сьвядомым узросьце сталі размаўляць на іншай мове.

Пад назіраньнем праз магнітна-рэзанансную тамаграфію паддосьледныя праходзілі тэсты на хуткасьць і эфэктыўнасьць апрацоўкі інфармацыі, што перадавалася па-француску. Сярод паддосьледных былі 10 дзяцей, якія нарадзіліся ў Францыі і размаўлялі толькі па-француску, 21 дзіцё, народжанае ў Кітаі і ўсыноўленае францускімі сем’ямі ва ўзросьце да 2 год, 12 дзяцей-кітайцаў, якія вывучалі францускую як замежную і вольна размаўлялі на ёй. Набор зонаў у мозгу, што актываваліся падчас апрацоўкі інфармацыі, пачутай на францускай мове, адрозьніваўся ў розных групаў. Дзеці, што вывучалі францускую як замежную, мелі актыўнасьць у больш шырокім наборы зонаў у параўнаньні з тымі, у каго француская мова матчына: уключаліся рэгіёны, адказныя за рабочую памяць, увагу і пазнаньне.

Тыя жа, хто чуў у раньнім узросьце кітайскую, але ведаў толькі францускую, апрацоўвалі інфармацыю па-француску так жа, як тыя, хто вывучаў францускую як замежную. І на кітайскую рэагавалі так жа, як тыя, каму кітайская была роднай, хоць самі кітайскай ня ведалі.

Дасьледаваньне паказала: яшчэ да таго, як чалавек асэнсоўвае панятак «родная мова», да ўзросту 1,5-2 год ён натуральным шляхам вучыць мову, якую чуе, а пазьней вывучаныя мовы ўспрымае як няродныя, нават калі не валодае роднай.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце4

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Улады Чачні пераймяноўваюць знакавы ў гісторыі Чачэнскіх войнаў горад8

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH172

У ДТЗ вінаватым прызналі веласіпедыста? Развязка здарэння ў Мінску2

Сіціхаусы, клубныя дамы, жыццё ў стылі хюге: у Тарасаве пад Мінскам пачынаюцца продажы кватэр у новым комплексе2

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева5

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак4

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце4

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць