На апублікаваных расійскім мінабароны здымках відаць аўтацыстэрны, якія перавозяць нафту з іракскага Курдскага аўтаномнага раёна (КАР) у Турцыю, а не машыны групоўкі «Ісламская дзяржава».

Брыфінг Міністэрства абароны РФ. Фота: AP

Брыфінг Міністэрства абароны РФ. Фота: AP

Пра гэта, як піша выданне Daily Sabah, заявіў старшыня энергетычнага камітэта парламента курдскай аўтаноміі ў Іраку Шэрк Джаўдат.

«Наша міністэрства прыродных рэсурсаў раней аб'явіла, што сотні нафтавозаў дастаўляюць нафту з КАР ў Турцыю. Тлумачэнні Расіі заснаваныя на няслушных крыніцах. Мы катэгарычна не прымаем расійскія абвінавачванні», — заявіў Джаўдат.

2 снежня мінабароны РФ заявіла пра «неабвержныя доказы» датычнасці Турцыі да паставак нафты з тэрыторый, якія кантралююцца ІД. У мінабароны лічаць, што турэцкія ўлады і асабіста прэзідэнт Эрдаган уцягнутыя ў здабычу і перавозку ў Турцыю нафты з раёнаў Сірыі і Іраку, якія кантралююцца ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?