Навукоўцы эксперыментальным шляхам вызначылі, што аматары вывешваць у сацыяльных сетках «глыбакадумныя» выслоўі на фоне пейзажаў маюць нізкі ўзровень інтэлекту і часцей вераць у паранармальныя з'явы і тэорыі змовы.

favim.com

favim.com

Як піша Daily Mail, даследаванне на дадзеную тэму апублікаванае ў часопісе Judgment and Decision Making.

У артыкуле «Аб успрыманні і распазнанні псеўдамудрага глупства» псіхолагі паспрабавалі адказаць на пытанне, ці з'яўляюцца адны людзі больш успрымальнымі да натхняльных цытат, чым іншыя. Яны паказвалі 845 добраахвотнікам «глыбокія» думкі («Ты моцны настолькі, наколькі моцны твой наступны ход», «Пасярод руху і хаосу захоўвай спакой унутры сябе»), знойдзеныя ў інтэрнэце і згенераваныя выпадковым чынам (на адмысловым сайце). Да такіх думак былі дададзеныя відавочныя сцвярджэнні (напрыклад, «нованароджаным трэба надаваць асаблівую ўвагу», «большасці людзей падабаецца музыка»).

Аказалася, што фіктыўныя (згенераваныя камп'ютарам) і рэальныя натхняльныя цытаты ўдзельнікі даследавання не адрозніваюць, і ўсім ім ставілі прыкладна аднолькавыя адзнакі па шкале «глыбіня думкі» (высокія ў параўнанні з ацэнкамі трывіяльных выказванняў). Далей усе ўдзельнікі эксперыменту прайшлі серыю псіхалагічных тэстаў і запоўнілі анкету з пытаннямі аб уласных вераваннях.

Аматараў «глыбакадумных цытат» (якія далі ім высокую ацэнку) аказалася прыкладна 27%. Высветлілася, што ўсе яны «не схільныя да рэфлексіі, горш лічаць, павольней думаюць і вырашаюць задачы, часцей прытрымліваюцца рэлігійных вераванняў і забабонаў, схільныя да веры ў сусветную змову».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0