На сайце reserve.bukovel.com з'явілася інфармацыя пра пачатак авіярэйсаў Мінск — Івана-Франкоўск (на курорт Букавель).

Самалёты будуць лётаць тры разы на тыдзень: у панядзелкі, серады, пятніцы. 

Вылет з Івана-Франкоўска ў 12.00, з Мінска ў 15.30.

Кошт квітка ад 2 тыс. грыўняў (1,57 млн беларускіх рублёў).

На гэтым тыдні з'явілася інфармацыя, што ў дэпартамент па авіяцыі Мінтранса Беларусі падала акрэдытацыю ўкраінская авіякампанія «Дняпроавія». «Прызначэнні авіяцыйных уладаў Украіны авіякампанія атрымала на два напрамкі: Днепрапятроўск — Мінск і Івана-Франкоўск — Мінск. Але ў дакументах пра акрэдытацыю, якія мы атрымалі, гаворка ідзе толькі пра рэйсы з Днепрапятроўска», — паведаміла тады кансультант дэпартамента Святлана Каленік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0