Сустаршыню аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 7 снежня выклікаюць у суд Маскоўскага раёна Мінска. Прычына — адміністрацыйная справа «за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі» 24 лістапада ў Мінска. Пра гэта палітык паведаміў у сваім фэйсбуку.
Нагадаем, 24 лістапада ў Мінску прайшла акцыя, прысвечаная гадавіне рэферэндуму 1996 года, пасля якога Лукашэнка устанавіў у Беларусі рэжым аўтарытарнай дыктатуры.
«Напэўна, сістэма спадзяецца выправіць ахавае эканамічнае становішча праз штрафы ўдзельнікам пратэставых акцый», — жартуе Павел Севярынец.
0
0
0
0
0
0