Брытанскі астранаўт Цімаці Пік паведаміў, што мае намер прабегчы Лонданскі марафон у бязважкасці на борце Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведамляецца на сайце мерапрыемства, якое пройдзе 24 красавіка.

twitter.com

twitter.com

Пік збіраецца трэніравацца, каб прайсці дыстанцыю разам з тысячамі іншых удзельнікаў. Паводле яго слоў, ён мае намер прабегчы 26,2 мілі дыстанцыі на адмысловай бегавой дарожцы на борце МКС, назіраючы за трансляцыяй мерапрыемства ў Лондане на экране iPad.

Ён адзначыў, што стрымліваючая сістэма на трэнажоры дазваляе стварыць падабенства зямнога прыцягнення, але не вельмі зручная, таму рэкордаў чакаць не даводзіцца. У 1999 годзе Пік прабег той жа марафон за 3 гадзіны 18 хвілін, цяпер ён чакае выніку ў 3,5-4 гадзіны.

Гендырэктар марафону Х'ю Брэшэр падкрэсліў, што знакавая падзея стане стымулам для маладых людзей па вывучэнні навукі і космасу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0