Двое мужчын загінулі ўвечары 4 снежня пры пажары ў вёсцы Ахонава (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць), паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Паведамленне аб пажары ў жылым доме ратавальнікі атрымалі 4 снежня ў 22.02. У выніку надзвычайнага здарэння загінулі гаспадар дома — пенсіянер і яго госць — работнік сельскагаспадарчай арганізацыі. Пажар знішчыў у тым ліку дах, перакрыцці. Прычыны трагедыі ў цяперашні час высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0