Спецаперацыю па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі правялі сёння ноччу ў адным з клубаў Мінска, паведаміў прэс-сакратар Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Ластоўскі.

Гэта быў самы статусны начны клуб Мінска, Dozari.

«Сёння ноччу праводзілася спецаперацыя па адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі, якая часткова пацвердзілася. Цяпер ідзе далейшая праверка», — сказаў прэс-сакратар, адзначыўшы, што на дадзеным этапе пра падрабязнасці казаць заўчасна.

Аляксандр Ластоўскі таксама паведаміў, што гэта была сумесная аперацыя, у якой узялі ўдзел падаткавікі і аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі пры сілавой падтрымцы АМАПа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?